23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Павел Сухарукаў: «Звязда» плённа супрацоўнічае з «Жэньмінь жыбаа»


Дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў у інтэрв'ю «Жэньмінь жыбаа» анлайн» распавёў, што паміж газетамі «Звязда» і «Жэньмінь жыбаа», якая з'яўляецца галоўным арганізатарам бягучага Форуму супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях», ужо некалькі гадоў дзейнічае мемарандум, які дазваляе двум выданням абменьвацца навінамі. 


Менавіта праз «Звязду» беларусы атрымліваюць самыя актуальныя навіны пра Паднябесную – цягам некалькіх гадоў реалізуецца глабальны праект “Весткі з Кітая”. «У нас дастаткова шчыльнае і цікавае супрацоўніцтва з« Жэньмінь жыбаа» і мы вельмі ганарымся, што такое аўтарытэтнае сусветнае выданне актыўна супрацоўнічае з намі», - падзяліўся Павел Сухарукаў. Ён таксама выказаў сваё захапленне, што Беларусь і “Звязда” ўцягнутыя ў глабальны працэс «Адзін пояс, адзін шлях». «Мэты і сэнс гэтага транскантынентальнага праекта значна шырэйшыя, - заўважыў дырэктар выдавецкага дома. - На форуме пастаянна казалі, што зараз ідзе адкат ад глабалізацыі, што краінам трэба займацца ўнутранымі праблемамі. Кітай жа кажа пра тое, што трэба аб'ядноўвацца. У сусветнай супольнасці шмат праблем, іх зручней і цікавей вырашаць разам. У «Адным поясе, адным шляху» кожнаму знойдзецца сваё месца, і маёй краіне вялікі гонар удзельнічаць у гэтым працэсе разам з вялікім Кітаем». 

Што датычыцца развіцця тэхналогій у Кітаі, Павел Сухарукаў лічыць гэтую тэндэнцыю аб'ектыўнай: «Свет настолькі уціскаецца ў часовых рамках, што толькі тэхналагічны прарыў можа дапамагчы лідарам у той ці іншай сферы. І Кітай цяпер актыўна прасоўвае тэхналогіі. Калі раней ён быў краінай, якая купляла тэхналогіі, то цяпер гэтая краіна іх прадае, і не проста прадае, а прапануе калегам у рамках «Шаўковага шляху» паўдзельнічаць у распрацоўцы з наступным выкарыстаннем гэтых тэхналогій». Павел Сухарукаў  лічыць, што за тэхналогіямі будучыня, і калі не сачыць за іх развіццём, то суседнія краіны могуць лёгка абагнаць. Таму цяпер галоўная задача - стаць на ўзровень з вялікімі інфармацыйнымі дзяржавамі ў тэхналагічным плане.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.