Вы тут

Любі мяне. Таму што я ёсць


Любі глядзець на тое, як я сплю. Любі маю ўсмешку і мае карыя вочы. Любі водар маіх валасоў. Любі задуменнасць і дзіўныя выказванні, якія ты спрабуеш зразумець, але так і не зразумееш.


Чытай усё, што я пішу, разглядай дробязі ў маіх малюнках, спрабуючы знайсці ў іх нешта пра сябе, але не знаходзь. Слухай маю музыку, глядзі мае любімыя фільмы, чытай кнігі з маёй паліцы, каб зразумець рух маіх думак. Спрабуй выклікаць мяне на сур'ёзныя размовы, але бойся маёй абыякавасці і спыняйся. Дзеля мяне кладзіся спаць позна ўначы, нават калі прачынацца на досвітку. Апраўдвай мяне перад усімі, прабачай мне самыя жудасныя рэчы, рабі выгляд, што табе ні кроплі не крыўдна. Адмаўляйся ад усяго дзеля мяне. Будзь мною апантаны...

Але я ўсё роўна не буду кахаць цябе.

Паліна ПРАКАПЕНЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.