Вы тут

Пасадка часнаку пад зіму


Адрозніць азімы часнок ад яравога можна па знешніх прыкметах.


Азімы часнок. Галоўка складаецца з 4—12 буйных зубчыкаў, пакрытых ружавата-фіялетавай абалонкай. Яны размешчаны ў адзін рад вакол цвёрдага стрыжня. Пякучы смак. Ужываюць у ежу летам і восенню, падыходзіць для нарыхтовак і як пасяўны матэрыял. Не захоўваецца зімой.

Яравы часнок. Галоўка без стрыжня. Складаецца з 25 невялікіх зубчыкаў, размешчаных у некалькі радоў. Смак больш мяккі. Добра захоўваецца ўсю зіму аж да вясны.

Натуральна, што азімы часнок садзяць пад зіму, а яравы — вясной.

Тэрміны

Калі саджаць часнок пад зіму, залежыць у першую чаргу ад планаванай глыбіні пасадкі.

Часцей за ўсё часнок заглыбляюць на 3—5 см. У гэтым выпадку пасадку праводзяць за 2—3 тыдні да першых замаразкаў.

Многія агароднікі саджаюць часнок на большую глыбіню, пры такім спосабе ён лепш укараняецца і прасцей пераносіць зімовыя маразы. Пры паглыбленай пасадцы часнок можна саджаць з апошняй дэкады жніўня да другой дэкады кастрычніка.

Пасля чаго саджаць

Лепшымі папярэднікамі для гэтай культуры з'яўляюцца аднагадовыя расліны з кароткім перыядам вегетацыі. Розныя сарты капусты, фасоля, таматы, агуркі — добрыя папярэднікі для часнаку.

Лепш за ўсё саджаць часнок пад зіму пасля злакавых, якія паляпшаюць якасць грунту. Варта выключыць з гэтага спісу ячмень і авёс, а вось жыта і пшаніца — выдатныя папярэднікі.
У гэтым выпадку глеба для часнаку будзе максімальна насычана арганічнымі ўгнаеннямі.

Таксама добра — пасля канюшыны, люцэрны, кабачкоў, пасля трускалак і іншых ягадных культур. Да таго ж часнок добра ачышчае глебу пасля трускалак і абеззаражвае яе.

Лепш, калі да часнаку на градцы раслі таматы, агуркі, бабовыя культуры.

У месцах, якія былі занятыя пад цыбулю, высаджваць часнок не рэкамендуецца. Гэта абумоўлена тым, што паміж гэтымі культурамі вялікая рызыка «абмену» хваробамі (нематода, фузарыёз і г. д.). Да таго ж цыбуля і часнок сілкуюцца аднолькавымі пажыўнымі рэчывамі, а маленькая каранёвая сістэма ў абедзвюх раслін сведчыць аб тым, што яны сілкуюцца на адным узроўні, спусташаючы яго.

Таксама не варта саджаць гэтую культуру пасля морквы. Гэты караняплод паглынае вялікую колькасць пажыўных рэчываў, грунт пасля яе вельмі знясілены. Дрэннымі папярэднікамі для часнаку з'яўляюцца буракі і бульба. Дарэчы, каранёвыя ў якасці папярэднікаў не пасуюць яшчэ і таму, што ўборка праводзіцца вельмі позна, і падрыхтаваць глебу пад азімы часнок практычна нерэальна! Не варта таксама саджаць азімы часнок на ўчасткі, куды ў гэтым годзе ўносілі гной: часнок дасць пышную зеляніну, слабыя галоўкі і будзе менш устойлівы да грыбковых захворванняў.

Выбар месца

Знайдзіце на сваім участку самую ўрадлівую глебу з нармальнай ці паніжанай кіслотнасцю. Менавіта ў гэтым месцы і варта пасадзіць часнок. Градку зрабіце на сонечным боку, размясціўшы яе з поўначы на поўдзень.

Неабходна ўгнаіць глебу: на кожны кв. м плошчы ўносяць 10 кг перагною, 1 шклянку мелу і 2 шклянкі попелу, дадаюць 2 ст. л. калію і сульфату, 1 ст. л. суперфасфату. Раўнамерна размеркаваўшы на глебе ўсе кампаненты, яе трэба ўскапаць. Глыбіня ўскопвання павінна складаць не менш за 20 см.

Далей градку пакідаюць ў спакоі, пакуль глеба не асядзе пасля перакопкі.

Некаторыя агароднікі спяшаюцца і высаджваюць часнок адразу пасля перакопкі. Гэта адбіваецца на росце і развіцці расліны: зубчыкі часнаку пры ссяданні глебы аказваюцца глыбока ў зямлі, а вясной павялічваецца час прарастання і зніжаецца ўраджайнасць культуры.

З мэтай прафілактыкі захворванняў часнаку апрацуйце зямлю 1-працэнтным растворам меднага купарвасу (1 ст. л. рэчыва развесці ў 10 л вады). Атрыманым растворам пры дапамозе палівачкі праліце ўсю плошчу градкі. Затым прыкрыйце яе плёнкай.

У сярэднім на 2 кв. м спатрэбіцца 1 вядро такога раствору.

Напярэдадні высадкі часнаку раскідайце на паверхні градкі мачавіну з разліку 10—20 г на кв. м і паліце глебу вадой.

Падрыхтоўка часнаку

Разабраць галоўкі часнаку на асобныя зубчыкі, з якіх трэба адабраць для пасадкі самыя буйныя, здаровыя. Іх неабходна на суткі замачыць у 0,1-працэнтным растворы перманганату калію або 1-працэнтным растворы меднага купарвасу.

Пасля гэтых працэдур часнок можна лічыць гатовым да пасадкі.

На падрыхтаванай загадзя градцы вызначаем месца пасадкі. Для гэтага палкай робім у зямлі лункі на адлегласці 10 см адна ад адной. Глыбіня лункі — ад 3 да 15 см у залежнасці ад метаду і часу пасадкі. Адлегласць паміж радамі — 20—25 см.

У лункі раскладваем зубчыкі часнаку. Уціскаць іх у зямлю не варта, бо гэта затрымлівае коранеўтварэнне. Засыпаць лункі неабходна перапрэлым кампостам.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.