Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 1» здымае фільм да 100-годдзя ўнутраных войскаў


Тэлеканал «Беларусь 1» здымае маштабны мастацкі тэлефільм да 100-годдзя ўнутраных войскаў. Як сцвярджаюць прадстаўнікі медыяхолдынга, «максімальна набліжаны да рэальнага жыцця і штодзённай работы патруля». Сама стужка выйдзе ў эфір толькі налета, у сакавіку 2018 года,  а вось многія рабочыя моманты праекта гледачы могуць назіраць ужо зараз у відэадзённіку «Патруль 113. За кадрам».


Фільм не проста заснаваны на рэальных падзеях — аўтар яго сцэнарыя, кіраўнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС падпалкоўнік Уладзімір Пархомцаў ведае патрульныя будні знутры. Магчыма, таму для пастаноўкі тэлевізійнікам не спатрэбілася задзейнічаць ніводнага прафесійнага акцёра: каля 100 вайскоўцаў, ад афіцэраў Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі да байцоў спецназа, сыгралі, па сутнасці, саміх сябе. «У першыя дні салдаты, якія ў нас здымаліся, былі вельмі заціснутыя, аднак праз пэўны час асвойталіся, і на здымачнай пляцоўцы панавала сяброўская атмасфера, — згадвае рэжысёр відэадзённікаў Яна Шыблыка. — Ну, а наша творчая каманда пастаралася паказаць у выпусках «За кадрам» усё самае захапляльнае, цікавае і дынамічнае». Як абяцаюць аўтары фільма, гледачы ўбачаць і штодзённую работу ахоўнікаў правапарадку, і пагоні ды бойкі, і нават любоўную гісторыю!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Служба ў кадры і па-за ім

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.