Вы тут

Міжнародная канферэнцыя пройдзе ў БДУ ў рамках філасофскага кангрэсу


Міжнародная навуковая канферэнцыя "Філасофія і цывілізацыйныя перспектывы постсучаснасці” пройдзе 19 кастрычніка ў БДУ (вул. Кальварыйская, 9).  Удзельнікамі форуму стануць каля 350 прафесараў, дацэнтаў, аспірантаў і магістрантаў з універсітэтаў 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Арменіі, Малдовы, Тайланда, Румыніі, Балгарыі, Італіі, Узбекістана і Казахстана.


З прывітальным словам выступяць генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі філасофскіх таварыстваў, прафесар  Лука Марыя Скаранціна (Італія) і дырэктар Інстытута філасофіі Расійскай акадэміі навук акадэмік Андрэй Смірноў.

У рамках канферэнцыі будуць працаваць шэсць секцый: “Філасофія ў публічнай прасторы соцыўма”, “Устойлівае развіццё і высокія тэхналогіі як актуальныя прыярытэты сацыядынамікі”, “Сучаснае грамадства на шляхах мадэрнізацыі”,”Разнастайнасць і дыялог культур у ракурсе філасофскага аналізу”, “Філасофія адукацыі і сацыяльныя інавацыі”,” Чалавек у рызыкагенным  грамадстве”. Запланавана правядзенне трох круглых сталоў: “Парадоксы і рызыкі глабалізацыі”, “Рэлігійная свядомасць і рэлігійная культура ў дынаміцы глабальнага свету”, а таксама “Сацыяльная камунікацыя ў прасторы сучаснай культуры”.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Першы беларускі філасофскі кангрэс "Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце" арганізуецца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь. Ён пройдзе з 18 па 20 кастрычніка ў Мінску. Удзел у  ім возьмуць каля 500 прадстаўнікоў філасофскай навукі з 20 краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.