Вы тут

У Стоўбцах — новы дзіцячы сад


Новы дзіцячы сад на 230 месцаў днямі расчыніў дзверы для самых маленькіх жыхароў Стоўбцаў на вуліцы Міра.


У сучаснай дашкольнай установе створаны камфортныя ўмовы для малых. Іх чакаюць прасторныя, светлыя і ўтульныя групавыя памяшканні, трэнажорная, спартыўная і музыкальная залы. Да паслуг дзяцей — фізіятэрапеўтычны і масажны кабінеты, камп'ютарны клас. На першым паверсе, дзе размесцяцца групы, абсталявана падлога з падагрэвам.

Гэта першая ўстанова для маленькіх жыхароў горада, дзе будзе працаваць басейн. Ён аснашчаны спецыяльнай гідраўлічнай сістэмай, якая забяспечвае аўтаматычнае абеззаражванне вады.

На спартыўнай пляцоўцы хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць пагуляць у баскетбол, футбол, валейбол. Для бяспекі дзяцей пляцоўкі забяспечаны абсталяваннем, якое засцерагае малых ад траўмаў падчас гульняў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.