Вы тут

Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы завершыцца на асенніх канікулах


Заключны этап алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» пройдзе падчас асенніх канікулаў (з 29 кастрычніка па 3 лістапада) у Мінску.


Яе арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, а фінансаванне ажыццяўляецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што ў заключным этапе прымуць удзел 186 беларускіх і расійскіх школьнікаў.

Праграма заключнага этапу ўключае правядзенне двух абавязковых тураў — комплексную работу па рускай мове і літаратуры і напісанне сачынення. Таксама ў школьнікаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць і ў творчых конкурсах: рытарычнага майстэрства, выразнага чытання, конкурсе знаўцаў і лінгвістычнай віктарыне. У склад журы ўвайшлі вядомыя беларускія і расійскія вучоныя, вядучыя выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, настаўнікі-практыкі.

Для ўдзельнікаў запланавана вялікая культурная і экскурсійная праграма.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Інтэлектуальны адпачынак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.