Вы тут

Цана на нафту абнавіла двухгадовы максімум


Кошт нафты Brеnt вырас да 62,81 долара за бараль. Цана на яе не падымалася да такога ўзроўню з 2015 года. Двухгадовы максімум абнавіла і WTІ, яе бараль падаражэў да 55,94 долара.


Эксперты звязваюць такі скачок цэн на «чорнае золата» з запускам маштабнай антыкарупцыйнай кампаніі ў Саудаўскай Аравіі. Напярэдадні яе кароль Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд абвясціў, што адказныя органы дзяржавы правядуць серыю затрыманняў абвінавачаных у фінансавых махінацыях і злоўжыванні ўладай у каралеўстве. Пры гэтым манарх падкрэсліў неабходнасць выкараніць карупцыю і прыцягнуць да адказнасці карумпаваных асоб. Сфарміраваны 4 лістапада Вышэйшы камітэт па барацьбе з карупцыяй пастанавіў затрымаць 11 прынцаў з кіруючай сям'і, а таксама некалькі дзясяткаў міністраў, як тых, што пайшлі ў адстаўку, так і членаў дзеючага Кабміна.

Шэраг аналітыкаў мяркуюць, што кошт нафты вырас таксама на фоне навін аб гібелі высокапастаўленых чыноўнікаў Саудаўскай Аравіі ў крушэнні верталёта. Як паведамлялася, інцыдэнт адбыўся паблізу горада Абха, што на паўднёвым захадзе краіны. Сярод загінулых знаходзіўся прынц Мансур бін Мукрына, бізнесмен, саветнік пры двары наследнага прынца Саудаўскай Аравіі, які мае пасаду міністра.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.