Вы тут

«Камертон» для бас-барытона


Гэты тыдзень выдаўся насычаным на юбілеі дзеячаў культуры, і тэлеканал «Беларусь 3» плаўна перайшоў ад святкавання 70-годдзя Анатоля Ярмоленкі да эфірных віншаванак да 60-годдзя Мікалая Скорыкава.


Дзень нараджэння папулярнага артыста, выкладчыка і вядучага праграмы «Беларусь як песня» будзе адзначацца 19 лістапада. З гэтай нагоды «Беларусь 3» прадставіць сольны канцэрт Мікалая Скорыкава на «Славянскім базары ў Віцебску» 2000 года, а таксама тэматычную праграму «Камертон» з яго ўдзелам. Народны артыст Беларусі, напрыклад, раскажа гледачам, як яму, уладальніку бас-барытона поўнага дыяпазону, некалі прапаноўвалі кар'еру опернага спевака ў Нью-Ёрку, успомніць жартоўныя гісторыі са сваёй «армейскай маладосці», а яшчэ мы даведаемся, як гісторыя сям'і Скорыкавых паўплывала на яго песенны рэпертуар.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.