18 Чэрвень, панядзелак

Вы тут

Студэнт... Як шмат у гэтым гуку!


Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па суадносінах колькасці студэнтаў і колькасці насельніцтва. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў аглядзе да Сусветнага дня студэнта, які падрыхтаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.


У 2016/2017 навучальным годзе ў 51 установе вышэйшай адукацыі навучалася 313 тысяч студэнтаў. Па іх колькасці ў разліку на 10 тысяч насельніцтва Беларусь мела самы высокі паказчык сярод краін СНД — 330 чалавек. Услед за намі ідуць Украіна, Арменія, Расія, Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан, Малдова, Азербайджан.

У Беларусі сёння функцыянуе 34 універсітэты, 9 акадэмій і 8 інстытутаў, пераважная большасць з іх — дзяржаўныя. Дзевяць з дзесяці студэнтаў навучаюцца ў дзяржаўных ВНУ. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца па 15 профілях адукацыі, якія ўключаюць больш за 400 спецыяльнасцяў і кірункаў. На дзённай форме навучання веды атрымліваюць 172,6 тысячы чалавек, на завочнай — 139,2 тысячы, вячэрняй —1,4 тысячы. Пры гэтым колькасць дзяўчат, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, крыху большая за колькасць хлопцаў: на 100 хлопцаў-студэнтаў прыпадаюць 124 дзяўчыны-студэнткі.

Самымі запатрабаванымі застаюцца сярод моладзі спецыяльнасці эканамічнага і юрыдычнага профіляў. Па іх навучаецца траціна ўсіх студэнтаў. Таксама карыстаюцца попытам спецыяльнасці тэхнічнага профілю — да іх праявіў цікавасць кожны пяты студэнт. З педагогікай звязвае сваю будучыню кожны дзясяты. Спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю выбіраюць восем працэнтаў студэнтаў, медыцынскія — сем працэнтаў.

Дзяржава заахвочвае маладых людзей, якія імкнуцца атрымаць вышэйшую адукацыю. У 2016/2017 навучальным годзе 91 тысяча студэнтаў, або кожны другі студэнт дзённай формы навучання, атрымлівалі стыпендыю. У студэнцкіх інтэрнатах пражывалі 82 тысячы студэнтаў, або 81 працэнт ад агульнай колькасці тых, хто меў патрэбу.

У 2016/2017 навучальным годзе ў беларускіх ВНУ навучалася больш за 15 тысяч грамадзян замежных дзяржаў, што складае пяць працэнтаў ад агульнай колькасці студэнтаў. З іх 73 працэнты з'яўляюцца грамадзянамі краін СНД, прадстаўнікоў Кітая і Ірана — па пяць працэнтаў, Нігерыі — 3,5 працэнта, Лівана і Шры-Ланкі — па 1,9 працэнта, Індыі — 1,5 працэнта, Ірака — крыху больш за адзін працэнт.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны. 

Калейдаскоп

У Наваполацку ўпершыню прайшоў канцэрт «Песня года»

У Наваполацку ўпершыню прайшоў канцэрт «Песня года»

Музычны тэлепраект «Песня года» тэлеканал АНТ ладзіць ужо 13 гадоў, пераняўшы традыцыю ў расійскага Першага канала.