Вы тут

Стартаваў літаратурны конкурс «Мая Беларусь. Мая Будучыня»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская піянерская арганізацыя запрашаюць школьнікаў 5—11 класаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў, эсэ, вершаў «Мая Беларусь. Мая Будучыня».


Сумесны праект БРСМ і БРПА скіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, фарміраванне ў яе патрыятычных каштоўнасцяў, павагі да гісторыі свайго народа, развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванне пераемнасці пакаленняў.

Прадметам конкурсу з'яўляюцца аўтарскія творы — сачыненні, эсэ і вершы на тэмы «Мая радзіма — Беларусь!», «Мой Прэзідэнт», «Мой родны кут, як ты мне мілы», «Мая Беларусь. Мая Будучыня». У іх школьнікам — актывістам БРСМ і БРПА — прапануецца ў творчай форме расказаць на рускай альбо беларускай мове пра сваю краіну, яе гісторыю, сучаснасць, багатую культуру, прыгажосць роднай мовы; сваю малую радзіму; ролю першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у станаўленні і развіцці незалежнай дзяржавы; беларускую моладзь і пра тое, што яе па-сапраўднаму хвалюе.

Плануецца, што конкурс пройдзе ў тры этапы: раённы (лістапад), абласны (снежань), рэспубліканскі і завершыцца 15 студзеня 2018 года. Журы разгледзіць прадстаўленыя ў тэрытарыяльныя камітэты БРСМ аўтарскія работы і вызначыць пераможцаў ва ўзроставых катэгорыях: 5—7 класы; 8—9 класы; 10—11 класы. Крытэрыямі ацэнкі твораў стануць творчы характар работы, арыгінальнасць, самастойнасць меркавання аўтара, паўната раскрыцця тэмы, пісьменнасць. Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі.

Нагадаем, рэспубліканскі конкурс сачыненняў, эсэ, вершаў «Мая Беларусь. Мая Будучыня» з'яўляецца складнікам аднайменнай шматступеннай маладзёжнай эстафеты творчасці.

Падрабязнасці і ўмовы правядзення конкурсу можна знайсці на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» brsm.bу.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Натхненне з... мінулага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.