Вы тут

Нью-ёркскія выканальнікі адкрылі фестываль “JаzzіnMіnsk-2017”


Калоны і лепніна Палаца прафсаюзаў, шаноўная публіка і джаз на сцэне – учора прайшоў першы канцэрт фестывалю “JаzzіnMіnsk-2017”, які ў нашай сталіцы адкрыўся ўжо ў шосты раз.


Музыканты з піцерскага джоу-квартэта.

Марджоры Барнс.

Спачатку сваё майстэрства паказаў “Ст-Пецярбург джаз-квартэт”. А калі да калектыва далучыліся шасцікратны ўладальнік узнагарод “Jazz Awards” нью-ёркскі саксафаніст Рэй Блу, а потым джазавая спявачка Марджары Барнс (таксама легенда з Нью-Ёрку), піцерскаму квартэту давялося дэманстраваць і таленавітыя імправізацыі. Дарэчы, дуэт Рэя Блу і Марджары Барнс ніколі да гэтага не выступаў разам з названым бэндам, больш за тое – на мінскай сцэне адбылося іх першае знаёмства.

У Марджары Барнс, а маэстра і генеральны прадзюсер фестываля Яўген Уладзіміраў назваў яе адной з дзесяці галоўных джазавых спявачак свету, атрымалася вельмі забаўнае прывітанне па-беларуску, якое яна спачатку пераблытала, але з дапамогай публікі ўсё ж-такі павіталася.

Рэй Блу.

Легенды нью-ёркскага джаза Рэй Блу і Марджоры Барнс.

Зала Палаца прафсаюзаў аказалася абсалютна запоўненай, нават у такім непадвіжным фармаце (мне здаецца, што канцэртная зала – не самае арганічнае месца для джазавай музыкі). Прыемна, што слухачы па меры сваіх магчымасцяў актыўна рэагавалі на тое, што чулася са сцэны. Джазавыя музыканты і чароўная салістка ўвесь час атрымлівалі ў свой бок апладысменты, а значыць – у часам аднастайным джазе публіка разумее, дзе найбольш складаныя для выканання партыі.

Гэта быў першы дзень фестываля, а ўсяго іх – чатыры. За гэтыя дні на мінскіх пляцоўках выступяць музыканты з Францыі, Італіі, Велікабрытаніі, ЗША, Беларусі. Закрыццё адбудзецца ў нядзелю 26 лістапада. Стваральнікам “JаzzіnMіnsk-2017” з’яўляецца музыкант Яўген Уладзіміраў.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Фота Ганны ЗАНКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.