Вы тут

«Звязда» запрашае паўдзельнічаць у розыгрышы бытавой тэхнікі!


Правілы правядзення рэкламнай гульні «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!»


І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Рэкламная гульня пад назвай «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!» (далей — Гульня) праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтымі Правіламі ў тэрмін з 1 снежня 2017 года па 31 сакавіка 2018 года ўключна з мэтай стымулявання росту падпіскі на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года.

2. Арганізатар Гульні — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (далей — установа), месца знаходжання: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, УНП 100155376.

ІІ. ПРЫЗАВЫ ФОНД ГУЛЬНІ

3. Прызавы фонд рэкламнай гульні «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!» сфарміраваны за кошт маёмасці арганізатара гульні — рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» — і складаецца з наступных рэчаў:

п/п

Назва

 

Колькасць (шт.)

 

Цана за шт. з ПДВ, руб. кап.

 

 

Усяго з ПДВ, руб. кап.

 

1

 

Пліта газавая
Gefest 5100-02 T2 K (5100-2 0010),

Беларусь

 

1

 

431,00

 

431,00

 

2

 

Мікрахвалевая печка
Horіzont 20MW700—1378AAW,

Беларусь

 

7

 

136,98

 

958,86

 

УСЯГО прызавы фонд рэкламнай гульні «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!» складае: — 1 389,86 (адна тысяча трыста восемдзесят дзевяць рублёў восемдзесят шэсць капеек).

ІІІ. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ГУЛЬНІ

4. Рэкламная гульня «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!» праводзіцца з мэтай стымулявання росту падпіскі на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года.

5. Удзельнікам Гульні можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае на яе тэрыторыі і які аформіў і аплаціў падпіску на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года.

6. Падставай для ўдзелу ў Гульні з'яўляецца дасланая падпісчыкам на адрас установы ў перыяд з 1 снежня 2017 года па 12 студзеня 2018 года выразаная з газеты або з укладыша ў газету запоўненая картка ўдзельніка — падпісчыка «Звязды», якая змяшчаецца ў газеце не менш чым раз на тыдзень у перыяд з 1 па 31 снежня 2017 года.

7. Адзін падпісчык можа даслаць толькі адну картку ўдзельніка. Падпісчык, які даслаў больш за адну картку ўдзельніка, выключаецца з Гульні.

8. Карткі ўдзельніка, наклееныя на паперу ці плёнку, адксеракапіраваныя або тыя, якія паступілі ва ўстанову пасля 12 студзеня 2018 года па паштовым штэмпелі атрымання, да ўдзелу ў Гульні не прымаюцца.

ІV. СКЛАД КАМІСІІ ПА ПРАВЯДЗЕННІ ГУЛЬНІ

9. Для правядзення Гульні «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!» установа стварае камісію па правядзенні рэкламнай гульні (далей — Камісія) у наступным складзе:

Крачава Наталля Ільінічна — намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» — старшыня Камісіі;

Члены Камісіі:

Чычко Аксана Мікалаеўна — начальнік упраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП «Белпошта»;

Міхайлічэнка Алена Віктараўна — загадчык аддзела маркетынгу рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»;

Доўнар Валянціна Аркадзеўна — рэдактар аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»;

Сянько Аляксандр Анатолевіч — спецыяліст 1-й катэгорыі адміністрацыйна-гаспадарчага сектара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

10. Асобы, якія ўваходзяць у склад Камісіі, не могуць быць удзельнікамі гэтай Гульні.

V. ПАРАДАК РОЗЫГРЫШУ ПРЫЗОЎ

11. Розыгрыш прызоў ажыццяўляецца на пасяджэнні Камісіі 17 студзеня 2018 года ў 12 гадзін у памяшканні ўстановы па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

12. Перад пачаткам розыгрышу карткі ўдзельнікаў сартуюцца па абласцях і горадзе Мінску, змяшчаюцца ў асобныя прасторныя скрыні і старанна перамешваюцца.

13. Асобна для кожнай вобласці і для горада Мінска разыгрываюцца 7 мікрахвалевых печаў Horіzont (па адной для кожнага рэгіёна).

Затым усе карткі змяшчаюцца ў адну скрыню, перамешваюцца і сярод удзельнікаў разыгрываецца суперпрыз — пліта газавая Gefest.

14. Пераможцам Гульні, які выйграў прыз, лічыцца ўдзельнік, чыё прозвішча напісана на дасланай ім картцы ўдзельніка, якую пры розыгрышы кожнага асобнага прыза выцягне выпадковым чынам са скрыні хто-небудзь з запрошаных удзельнікаў Гульні, прадстаўнікоў незалежных арганізацый або члены Камісіі. На кожнай такой картцы ўдзельніка надпісваецца выйграны прыз і распісваюцца члены Камісіі.

15. Вынікі розыгрышу прызоў афармляюцца пратаколам і публікуюцца да 27 студзеня 2018 года ўключна ў газеце «Звязда».

Установа ў тэрмін да 27 студзеня 2018 года дасылае пераможцам паведамленне аб выйграным прызе заказным пісьмом з пазначэннем тэрміну яго атрымання.

VІ. МЕСЦА, ПАРАДАК І ТЭРМІН ВЫДАЧЫ ПРЫЗОЎ

16. Умовай выдачы прызоў з'яўляецца прад'яўленне пераможцам пашпарта або дакумента, які пацвярджае асобу, і арыгінала абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года.

Пры звяртанні па атрыманне прыза прадстаўніка пераможцы ён павінен прад'явіць даверанасць на атрыманне прыза, пашпарт і арыгінал абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года.

17. Адсутнасць у пераможцы, які выйграў прыз, абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года з'яўляецца падставай для адмовы ў выдачы яму прыза ў сувязі з тым, што ён не адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да ўдзельніка Гульні пунктам 5 гэтых Правілаў.

18. Прызы выдаюцца пераможцам у тэрмін па 31 сакавіка 2018 года ў памяшканні ўстановы па адрасе: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, за выключэннем выхадных і святочных дзён. Расходы, звязаныя з прыездам пераможцаў па атрыманне прыза, установа не аплачвае.

19. Выплата грашовага эквіваленту кошту рэчавага прыза або замена яго на іншы прыз не дапускаецца.

20. Пасля 31 сакавіка 2018 года выдача прызоў спыняецца і прэтэнзіі ўдзельнікаў не прымаюцца.

VІІ. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

21. Пераможцы Гульні нясуць адказнасць за прадстаўленне падатковай справаздачнасці і за выплату ўсіх падаткаў, якія прадугледжаны дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманнем прызоў.

22. Пераможцы Гульні і іх сваякі згаджаюцца з тым, што іх імёны, прозвішчы, імёны па бацьку, фатаграфіі, лісты і інтэрв'ю могуць быць выкарыстаны ўстановай у любых рэкламных і/або інфармацыйных матэрыялах, якія звязаны з Гульнёй. Яны таксама згаджаюцца даваць інтэрв'ю і здымацца для рэкламных матэрыялаў у сувязі з Гульнёй без выплаты якой-небудзь дадатковай узнагароды. Усе правы на такія публікацыі належаць установе.

23. Правілы правядзення рэкламнай гульні «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў!» да пачатку рэкламнай гульні будуць апублікаваны сумесна з рэквізітамі іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў газеце «Звязда».

24. Даведкі, якія датычацца гэтай Гульні, можна атрымаць па тэлефонах: (017) 337 44 04, 287 17 40.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №3164 ад 28.11.2017 г., выдадзена Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.