Вы тут

Каманда праграмістаў БДУ прабілася ў фінал сусветнага першынства


Чэмпіянат свету па праграмаванні сярод студэнтаў — найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвя, якія збіраюць маладзёжную эліту сусветнага праграмавання. Ён праводзіцца ў тры этапы: чвэрцьфінал, паўфінал і фінал.


Паўфінал Паўночна-Усходняга Еўрапейскага рэгіёну праходзіў адначасова ў Санкт-Пецярбургу, Барнауле, Тбілісі і Ташкенце. Беларусь у Санкт-Пецярбургу прадстаўлялі 10 каманд: пяць каманд ад БДУ, тры —  ад БДУІР і  па адной — ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова.

А ўсяго ў паўфінале чэмпіянату спаборнічалі 174 каманды з 12 краін: Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кіргізіі, Туркменістана і Узбекістана.

Кожнай зборнай з трох чалавек быў прадастаўлены адзін камп’ютар і пяць гадзін для вырашэння 12 задач. Умовы задач падаваліся на англійскай мове. Ад студэнтаў патрабавалася распрацаваць алгарытм, даказаць яго правільнасць і аптымальнасць, напісаць праграму на адной з моваў праграмавання і адправіць для праверкі ў аўтаматызаваную сістэму. Перамога прысуджалася камандзе, якая рашыла найбольшую колькасць задач за адведзены час. Па правілах правядзення спаборніцтваў, прадстаўляць у фінале ўніверсітэт можа толькі адна каманда.

Каманда, якая будзе прадстаўляць Белдзяржуніверсітэт у фінале, складаецца са студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У яе склад увайшлі першакурснікі Фёдар Карабейнікаў, Ягор Дубовік і магістрант Канстанцін Вільчэўскі. Таксама на рахунку студэнтаў-праграмістаў БДУ ў паўфінале тры дыплома другой ступені і адзін — трэцяй ступені.

Варта адзначыць, што зборная БДУ адзіная ад Беларусі заваявала права выступіць у фінале, які пройдзе ў красавіку ў Пекіне. Беларускія каманды ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету па праграмаванні сярод студэнтаў, пачынаючы  з 1995 года. За ўсю гісторыю выступлення на  чэмпіянатах у скарбонцы студэнтаў БДУ залаты медаль (2004 год., Чэхія), “бронза” (2008 год., Канада) і дзве “сярэбраных” узнагароды (2012 год, Польшча і 2013 год, Расія).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.