Вы тут

Трое мінчан дзеля выпіўкі абрабавалі знаёмага


І ледзь не выкінулі таго з сёмага паверха.


Траіх мінчан па гарачых слядах затрымалі праваахоўнікі сталіцы. Мужчыны падазраюцца ў здзяйсненні рабавання іх агульнага знаёмага. Cпачатку ў міліцыю пазваніў 24-гадовы мужчына, які расказаў, што, знаходзячыся ў гасцях у прыяцеля, быў збіты невядомым грамадзянінам. Па названым адрасе выбыў нарад міліцыянераў і затрымаў трох падазраваных 27—29 гадоў. Было ўстаноўлена, што гаспадар кватэры запрасіў у госці таварышаў, якія раней паміж сабой не былі знаёмыя. Падчас застолля паміж пацярпелым і адным з гасцей узнік канфлікт, пасля чаго раз'юшаны мужчына пачаў збіваць апанента і патрабаваць грошы.

Па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, у кішэні штаноў пацярпелага зламыснік знайшоў 150 долараў. Гэтыя грошы кампанія потым патраціла на набыццё спіртнога. Гулянка прадоўжылася, аднак агрэсару падалося мала зробленага і ён прапанаваў сваім знаёмым... выкінуць свайго крыўдзіцеля з акна сёмага паверха. Тыя, на шчасце, адгаварылі буяна. А праз дзве гадзіны пацярпелы змог пакінуць кампанію і пазваніць у міліцыю.

А гаспадар кватэры, убачыўшы адсутнасць нядаўняга сабутэльніка на кухні, нешта западозрыў і вырашыў збегчы. Аднак з-за моцнага ап'янення змог толькі спусціцца на паверх ніжэй, дзе яго і затрымалі міліцыянеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.