Вы тут

Ігар Марзалюк: Пераемнікам ідэй Усебеларускага з'езда быў Белнацкам


Ад пачатку 1918 года ў беларускім руху існавалі і сапернічалі дзве плыні — «белнацкамаўцы» і «бэнээраўцы».


Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк падчас круглага стала "1918-ы для Нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты", які прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".

“Нельга толькі стваральнікаў БНР лічыць правапераемнікамі ідэй 1-га Усебеларускага з'езда. Больш таго, дэмакратычнага мандата і легітымнай правапераемнасці з Усебеларускім з'ездам Рада БНР насамрэч не мела, бо Усебеларускі з'езд ніколі патрабаванняў незалежнасці не агучваў. Легітымным пераемнікам і прадаўжальнікам ідэй Усебеларускага з'езда быў Белнацкам. Так, з'езд разагналі бальшавікі Заходняга фронту, бо не жадалі дзяліцца ўладай з прадстаўнікамі беларускага народу. Але ж з'езд здолеў адбыцца і быць такім прадстаўнічым менавіта таму, што бальшавіцкае цэнтральнае кіраўніцтва, а дакладней — асабіста Ленін і Сталін, падтрымала яго правядзенне” — заявіў дэпутат.

Ён нагадаў, што дэлегаты прынялі рэзалюцыю, у якой прызнаюць Савецкую ўладу. “Дэлегаты прынялі рашэнне аб усталяванні ў Беларусі рэспубліканскага ладу, прызнавалі цэнтральны ўрад і не прызнавалі Аблвыкамзах як структуру франтавога паходжання. Разгон з'езду быў самавольствам Мяснікова, Кнорына і Ландэра” — падкрэсліў Ігар Марзалюк. — Іх пазіцыю рэзка раскрытыкавалі ў Петраградзе, запатрабавалі правесці новы з'езд. Натуральна, што крытыка гэтая зыходзіла з падачы тых беларускіх дзеячаў, якія самі былі ўдзельнікамі Усебеларускага з'езда. У Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў, якім кіраваў Сталін, 31 студзеня 1918 года, паводле дэкрэта Леніна, стварылі ў Петраградзе Беларускі нацыянальны камісарыят. Менавіта гэты орган адыграў выключную ролю ў стварэнні беларускай савецкай дзяржаўнасці”.

Такім чынам, па словах прафесара, ад пачатку 1918 года ў беларускім руху існавалі і сапернічалі дзве плыні — «белнацкамаўцы» і «бэнээраўцы». “Кожная з гэтых плыняў адмаўляла іншую, абвінавачваючы ў здрадзе беларускай справе і беларускаму народу. Аб'ектыўна ж — і тыя, і другія працавалі на карысць Беларусі, імкнуліся да стварэння беларускай дзяржаўнасці. Дарэчы, і тыя, і другія былі прадстаўнікамі розных партый сацыялістычнага кірунку” — заявіў Ігар Марзалюк.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.