Вы тут

Затрыманы мінчанін, які займаўся продажам наркатычных рэчываў


Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы байцоў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС на праспекце Незалежнасці затрымалі 34-гадовага непрацуючага мінчаніна, які займаўся продажам наркатычных рэчываў па сістэме «з рук у рукі».


Зламыснік прадаваў наркотыкі пэўнаму колу людзей, якія пералічвалі яму грошы на банкаўскую картку. Беларускія рублі фігурант канвертаваў у крыптавалюту, за якую потым набываў буйныя партыі псіхатропаў для далейшага перапродажу ў некалькі разоў даражэй.

Падазраваны быў затрыманы разам з пакупніком у аўтамабілі ў момант здзяйснення чарговай здзелкі. Падчас вобыску ў прадаўца было знойдзена 10,3 грама псіхатропнага рэчыва белага колеру, у пакупніка — 0,6 грама. Экспертыза паказала, што яно ўтрымлівае ў сваім саставе асабліва небяспечны пара-метылэфедрон. Заведзена крымінальная справа, зламысніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Рублі, крыптавалюта, наркотыкі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.