Вы тут

Пры набліжэнні ДАІ вадзіцель прыкінуўся мёртвым


Вядома, што некаторыя птушкі выкарыстоўваюць гэты прыём пры набліжэнні драпежніка. Прытворыцца мёртвай, задзярэ лапкі, ну і крылаты агрэсар можа праляцець міма. А вось на што разлічваў драгічынскі вадзіцель, калі прыкідваўся нежывым, невядома. Няўжо думаў, што супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі павераць у лятальны канец... ды і пойдуць сваёй дарогай?


Словам, увагу інспектара ДАІ прыцягнуў аўтамабіль маркі «Аўдзі». Міліцыянер падаў знак спыніцца. Але той, хто быў за рулём, націснуў на газ. Да пераследу парушальніка далучыліся яшчэ некалькі экіпажаў, ім удалося нарэшце заблакіраваць непаслухмяную машыну. А калі інспектары падышлі да аўтамабіля, вадзіцель быў не за рулём — ён ляжаў на заднім сядзенні і не падаваў прыкмет жыцця.

Як расказалі ў Брэсцкім абласным упраўленні ДАІ, кіроўцу некалькі разоў прапаноўвалі выйсці з аўтамабіля, але ён не рэагаваў. Ну і падумалі, што чалавеку магло сапраўды стаць дрэнна. Разбілі акно машыны, а вадзіцеля даставілі ў бальніцу. Але там 27-гадовы грамадзянін ад медыцынскага агляду адмовіўся. У адносінах да яго склалі тры адміністрацыйныя пратаколы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Прыкінуўся мёртвым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.