Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Калі завейны час міне,

Ўсміхнуцца першыя пралескі -

І прыгадаеш ты мяне

Ля нашай хвоі на ўзлеску.

Там нам спяваў птушыны хор,

Шумеў, вітаў гурт сосен гонкіх,

Хмяліў галовы нам чабор

І шчасце зычылі рамонкі...

Цяпер зіма. Снягі. Ільды.

Буран сцяжынкі замятае.

Ці замяце мае сляды

І надпіс «Я цябе кахаю»?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.