Вы тут

29-гадовы бабруйчанін расправіўся з маці сужыцелькі


29-гадовы бабруйчанін расправіўся з маці сужыцелькі, а яе саму прымушаў павесіцца.


У канцы верасня мінулага года малады чалавек наведаўся да маці сваёй грамадзянскай жонкі, пасварыўся з ёй і жорстка збіў яе рукамі, нагамі, а таксама рознымі прадметамі, што былі побач, а потым задушыў. Каб схаваць сляды злачынства, ён накінуў на цела жанчыны куртку, а зверху тлеючы недакурак. Але сысці ад адказнасці не атрымалася.

— Як высветліла следства, абвінавачаны пастаянна здзекаваўся з жанчыны і дзвюх яе дачок, неаднаразова выказваючы ў іх адрас пагрозы аб фізічнай расправе, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. — Аднойчы пагражаў адной з дачок сякерай, абяцаючы яе забіць. А сваю сужыцельку прымусіў залезці на дрэва і засунуць галаву ў падрыхтаваную ім пятлю. Пацярпелая была ў такім стрэсавым стане, што пайшла на самагубства. Але вяроўка абарвалася і жанчына засталася жывая.

Бабруйчаніну прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 154, 186 (частка 1), 145 (1), 139 (1),14 (1) і 218 (3) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У рамках крымінальнай справы праведзены дзясяткі судовых экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная. Выяўлена, што абвінавачваны на псіхічныя расстройствы ў момант здзяйснення злачынства не пакутаваў, мог у поўнай меры ўсведамляць характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд. Абвінавачваны застаецца пад вартай. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Ад адказнасці не сышоў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.