Вы тут

Хакеісткі Фінляндыі заваявалі бронзу Алімпіяды ў Пхёнчхане


На жаночым хакейным турніры Алімпіяды-2018 вызначыўся ўладальнік бронзы.


Ва ўпартым паядынку за трэцяе месца зборная Фінляндыі з мінімальнай перавагай 3:2 (1:0, 2:1, 0:1) выйграла ў каманды алімпійскіх атлетак з Расіі, паўтарыўшы сваё алімпійскае медальное дасягненне чатырохгадовай даўнасці.

У паядынку за чэмпіёнскі тытул 22 лютага сустрэнуцца зборныя Канады і ЗША. Канадскія і амерыканскія хакеісткі трэці раз запар будуць спаборнічаць у фінале Алімпіяды. У двух папярэдніх залатых матчах перамагалі канадкі: у Ванкуверы-2010 яны перамаглі з "сухім" лікам 2:0, а ў Сочы-2014 адолелі амерыканак у авертайме - 3:2. Бронзу на мінулых Гульнях заваявалі фінскія хакеісткі, якія абыгралі шведак з лікам 4:3.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.