Вы тут

Хакейная зборная Германіі сенсацыйна выйшла ў паўфінал Алімпіяды


Зборная Германіі сенсацыйна прабілася ў паўфінал алімпійскага хакейнага турніру ў Пхёнчхане, адолеўшы ў авертайме чвэрцьфінальнага матчу каманду Швецыі.


Фота: Joel Marklund/ZUMAPRESS.com

Нямецкая дружына атрымала перамогу з лікам 4:3 (2: 0, 0: 0, 1: 3, 1: 0).

Такім чынам у паўфіналах хакейнага турніру на Алімпіядзе ў Пхёнчхане каманда Чэхіі згуляе са зборнай алімпійскіх атлетаў з Расіі, а канадцы скрыжуюць клюшкі з супернікамі з Германіі. Матчы адбудуцца 23 лютага.

Няўдачнікі паўфінальных сустрэч 24 лютага разыграюць алімпійскую бронзу, а пераможцы 25 лютага згуляюць у паядынку за чэмпіёнскі тытул.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.