Вы тут

Традыцыйныя купалаўскія чытанні адбудуцца 27 лютага ў МЗС Беларусі


Урачыстае мерапрыемства "Чытаем Купалу разам" 27 лютага пройдзе ў Міністэрстве замежных спраў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.


Фота: okaywall.cc

Чытанні, якія ўжо сталі традыцыйнымі, арганізуюцца міністэрствам сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Мерапрыемства праводзяцца ў сёмы раз і прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які па рашэнні ЮНЕСКА штогод святкуецца 21 лютага.

"Мы не хацелі, каб гэта вельмі важная нагода і гэта мерапрыемства, якое ўжо стала "элементам фірменнага стылю" МЗС, страцілася на фоне значных міжнародных падзей, якія прайшлі ў Мінску 21 лютага і працягваюцца сёння. Таму разам з музеем і калегамі - замежнымі дыпламатамі - мы вырашылі правесці яго крыху пазней", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык.

У час мерапрыемства намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый прачытаюць урыўкі з унікальнага цыкла грамадска-патрыятычнай лірыкі Янкі Купалы, створанага 100 гадоў таму.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу на той факт, што 2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. "На выставе "Для Бацькаўшчыны" з фондаў купалаўскага музея будуць прадстаўлены работы вядомых беларускіх мастакоў, у якіх адлюстроўваюцца месцы, звязаныя з жыццём паэта, і вобраз Янкі Купалы як прарока нацыянальнага адраджэння і народнага дыпламата, які творчасцю і грамадскай дзейнасцю спрыяў пашырэнню культурных сувязяў Беларусі з іншымі краінамі і які фактычна сфармуляваў асноўную задачу дыпламатыі Беларусі - займаць сваё годнае месца сярод народаў свету", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.