Вы тут

50-гадовая жыхарка Баранавіч адлупцавала кавалера табурэткай


Ці заўважалі вы, якія падобныя здарэнні разам з наступствамі адзначаюцца апошнім часам у міліцэйскіх зводках? Спачатку сядзелі і выпівалі два сабутэльнікі, потым пасварыліся, пабіліся. Вынік — адзін, а то і абодва аказаліся ў бальніцы. І ўсё часцей фігурантамі ўказанай, зусім не тэатральнай дзеі выступаюць мужчына і жанчына, а іх сумесная выпіўка заканчваецца зусім не сцэнай кахання...


Вось і 50-гадовая жыхарка Баранавіч запрасіла ў госці на чатыры гады маладзейшага вяскоўца. Пасядзелі, выпілі... Потым, як вынікае з матэрыялаў справы, небараку даставілі ў бальніцу з страсеннем мазгоў, пераломамі рэбраў і нават пашкоджаннем лёгкага. У парыве гневу дама так адлупцавала кавалера металічнай табурэткай, што апошні ледзьве жывы застаўся. Дарэчы, абое не працуюць. Застаецца адкрытым пытанне: за што пілі? А мэбля, якую забралі як рэчавы доказ, відаць, дасталася гаспадыні кватэры ў спадчыну.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Павыхоўвала?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.