Вы тут

Белдзяржуніверсітэт абвясціў аб павышэнні кошту платнага навучання


Гэта тлумачыцца ростам тарыфнай стаўкі, змяненнем умоў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу і павелічэннем тарыфаў на камунальныя паслугі. Кошт навучання ў БДУ ўзрасце з 1 сакавіка. Павышэнне закранае студэнтаў усіх курсаў першай ступені дзённай і завочнай формы навучання, а таксама магістрантаў.


Напрыклад, кошт дзённай формы навучання на 1—3 курсах спецыяльнасцяў «правазнаўства» на юрыдычным факультэце БДУ, «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін з 1 сакавіка складзе 3136 рублёў у год. Для студэнтаў філалагічнага факультэта па спецыяльнасцях «беларуская філалогія» і «руская філалогія», а таксама факультэта сацыякультурных камунікацый па спецыяльнасці «сацыяльная работа» навучанне будзе каштаваць 2242 рублі (гэта самыя танныя «расцэнкі»).

Каб стаць журналістам, трэба плаціць у год 2852 рублі, а міжнародная журналістыка і аўдыявізуальная журналістыка каштуюць 2978 рублёў. Навучанне на факультэтах прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій ацэньваецца ў 2600 рублёў, на фізічным, механіка-матэматычным і хімічным факультэтах — 2475 рублёў, біялагічным — 2852 рублі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Дыпломы «даражэюць»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.