Вы тут

Беларуска Лідзія Графеева заваявала бронзу ў біятлоне на Паралімпіядзе


Беларуска Лідзія Графеева заваявала бронзавую ўзнагароду ў біятлоне на дыстанцыі 12,5 км для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.


Фота: БЕЛТА

Ёй удалося паказаць рэзультат 50 мін 57,0 сек, дапусціўшы толькі адзін промах пры стральбе. Хутчэй за Лідзію Графееву прабеглі пераможца Андрэа Эскау з Германіі (49 мін 41,2 сек) і сярэбраны прызёр Аксана Мастэрс з ЗША (50 мін 0,0 сек). Для Лідзіі Графеевой бронзавы медаль зімовых Гульняў не першы ў калекцыі. У Пхёнчхане яна таксама заняла трэцяе месца ў біятлоне на дыстанцыі 6 км.

У медальным заліку беларускія паралімпійцы з дзесяццю ўзнагародамі, у тым ліку з трыма залатымі, займаюць восьмае месца. Лідзіруюць атлеты з ЗША, на рахунку якіх 23 узнагароды.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.