Спартсменка заваявала сёння ў Пхёнчхане залаты медаль у лыжнай гонцы на 7,5 км. Дыстанцыю класічным стылем для спартсменаў з дрэнным зрокам яна прабегла за 22 мін. 19,3 сек.
Для Святланы Саханенка гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода Паралімпіяды. Раней яна стала чэмпіёнкай у бегу на 15 км вольным стылем і перамагла ў спрынце на 1,5 км.
Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорту Святлану Саханенка з заваяваннем трэцяга залатога медаля на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Віншую з бліскучым выступленнем, якое прынесла нашай краіне чацвёртае золата Паралімпійскіх гульняў 2018 года", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта значны вынік, дасягнуты дзякуючы волі да перамогі і самаахвярнасці спартсменаў, лідараў, эфектыўнай працы трэнерскага складу.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць ўсёй камандзе за паказаныя вынікі і пажадаў поспеху ў эстафетных гонках. "Мы ганарымся вамі!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
XII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане завершацца 18 сакавіка.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?