Вы тут

​У Мінску абмяркуюць спадчыну роду Агінскіх


30 сакавіка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца круглы стол на тэму "Спадчына роду Агінскіх ва ўмацаванні міжкультурных сувязей Беларусі і Літвы".

У ходзе работы круглага стала мяркуецца абмеркаванне папулярызацыі творчасці прадстаўнікоў роду Агінскіх сродкамі музычнага мастацтва, мастацкай творчасці, выдавецкай дзейнасці; агініяны як навуковага напрамку ў Беларусі, Польшчы і Літве. Будуць падведзены вынікі рэалізацыі міжнародных праектаў па ўвекавечанні спадчыны дынастыі Агінскіх, а таксама разгледжаны перадавыя практыкі дыялогу дзяржавы, грамадства і прыватнага бізнесу ў справе трансляцыі гісторыка-культурнай спадчыны Агінскіх і інш.

Для ўдзелу ў круглым стале Мінск наведае прадстаўнічая дэлегацыя Літоўскай Рэспублікі. 

З беларускага боку ўдзел возьмуць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, грамадскіх арганізацый, творчых саюзаў, асацыяцый прадпрымальнікаў.

Мяркуецца ўдзел кіраўнікоў дыпламатычных місій Літвы, Польшчы, Італіі. 

Па выніках пасяджэння будзе падпісана рэзалюцыя з асноўнымі палажэннямі перспектыўнага беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў сферы вывучэння і трансляцыі гісторыка-культурнай спадчыны Агінскіх.

Адрас Дома дружбы: вул. Захарава, д. 28.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.