Вы тут

Міліцыянеры раскрылі групу злодзеяў, якія выкрадалі жывёл


Брэсцкія міліцыянеры раскрылі групу злодзеяў, якія выкрадалі жывёлу з сельгаспрадпрыемстваў і рэалізоўвалі нарыхтоўшчыкам.


Апошнія прадавалі мяса ў сталіцы альбо вывозілі ў Расію. Упершыню сігналы з калгасаў паступілі ў міліцыю яшчэ ў канцы мінулага года, калі з калгаснай фермы пачалі прападаць цяляты. І вось на тэрыторыі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Камянецкага раёна супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі трох мужчын, калі тыя выводзілі каня са стайні. Зладзеямі аказаліся 18-гадовы хлопец з Маладзечна, раней судзімы за крадзеж, а таксама 33-гадовы і 55-гадовы жыхары Кобрына.

А днямі раскрыты яшчэ адзін крадзеж, паведамілі ў абласным УУС. Гэтым разам карову ўкраў спецыяліст адной з гаспадарак Пінскага раёна. Дома ў яго было знойдзена каля 22 кілаграмаў ялавічыны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Крадуць кароў, коней, цялят

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.