Вы тут

Кошт праезду ў цягніках павялічыўся


З 20 сакавіка ў Беларусі падаражэў праезд у цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа. З 1 красавіка падаражэе праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Павышэнне кошту праезду ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Кошт праезду цягнікамі гарадскіх ліній узрос у сярэднім на 2—6 % у залежнасці ад тарыфнага пояса, у якім праязджае пасажыр. Напрыклад, кошт праезду цягнікамі гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага пояса (Мінск—Беларусь, Мінск—Гарадзішча, Мінск—Міханавічы) павялічыўся на 2 капейкі і складае 0,90 рубля. У межах двух тарыфных паясоў (Мінск—Рудзенск, Мінск—Смалявічы) кошт праезду павялічыўся на 6 капеек і складае 1,10 рубля.

Кошт праезду цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа ўзрос на 24 % і складае: 0,20 рубля за першую зону (замест 0,16 рубля); 0,02 рубля за кожны дадатковы кіламетр (замест 0,016 рубля).

Акрамя таго, з 1 красавіка павышаюцца тарыфы на перавозкі: цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканом-класа на 24 %; цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа на 32 %.

Апошні раз тарыфы на праезд чыгуначным транспартам унутры Беларусі павышаліся 26 снежня 2015 года.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце www.rw.bу, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.