Вы тут

Святочны фестываль "Наўруз" пройдзе 22 сакавіка ў БДУ


Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за 600 студэнтаў сталічных ВНУ з Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Ірана, Азербайджана, Афганістана, Казахстана і Турцыі. Менавіта ў гэтых краінах Наўруз з'яўляецца святам новага года па астранамічнаму сонечнаму календару. На ўрачыстасць запрошаны прадстаўнікі пасольстваў названых краін.


Фота: advantour.com

Праграма вечарыны ўключае выстаўку нацыянальных культур, дзе ўсім жадаючым будзе прапанавана пачаставацца традыцыйныя стравамі і прайсці майстар-клас па навучанні ігры на нацыянальных інструментах. Акрамя таго, на асобнай пляцоўцы гасцей будуць навучаць харэаграфічнаму майстэрству.

Ключавой падзеяй святкавання Наўруза стане маляўнічае прадстаўленне, якое ўключае нацыянальныя танцы і сумесныя харэаграфічныя нумары студэнтаў з розных краін. Акрамя таго, гледачам будзе прадстаўлена папуры з сучасных песень на гітары, а таксама цыркавое выступленне студэнта БДМУ Адэля Зіфталіта з Лівана. Артыст прадэманструе фізічную сілу, падняўшы стол на падбародку.

У канцэртнай частцы мерапрыемства выступяць студэнты-замежнікі з БДУ, БДМУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, БНТУ, БДУІР,  Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, а таксама Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Арганізатарамі фестывалю выступіў Савет зямляцтваў і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Свята пройдзе ў Ліцэі БДУ ((вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 17.30. Наведаць мерапрыемства могуць усе жадаючыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.