Вы тут

«Звязда» зацікавіла школьнікаў


Упершыню фестываль пошты і друкаваных СМІ прайшоў у сценах установы адукацыі.

У Гродне сталі традыцыйнымі фестывалі, якія ладзяцца Гродзенскім філіялам «Белпошты» і друкаванымі выданнямі. Чарговая сустрэча з падпісчыкамі адбылася ў самай «населенай» школе горада, дзе вучацца больш за тры тысячы школьнікаў. Многія з іх зацікавіліся выданнямі «Звязды». Для сустрэчы з гродзенцамі Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў не толькі экзэмпляры сваіх выданняў, але і нямала добрых бонусаў.


Да «звяздоўскага» стэнда падчас перапынку раз-пораз падбягалі школьнікі, і ніхто не адыходзіў з пустымі рукамі. Для кожнага знаходзіўся прыгожы насценны каляндар, флажок ці часопіс у падарунак. Для падпісчыкаў — больш сур'ёзныя прызы. Кубкі, бейсболкі, майкі, штодзённікі і нататнікі з лагатыпам выдання. Выбар падпіскі вялікі, бо, як вядома, Выдавецкі дом аб'ядноўвае каля дзесяці выданняў. У іх ліку газеты — «Звязда», «ЛіМ», часопісы — «Маладосць», «Алеся», «Вожык», «Родная прырода» і іншыя. Усе яны былі выстаўлены на стэндах. Юных падпісчыкаў зацікавіў часопіс для дзяцей «Бярозка». Пяцікласнік Яўген прыйшоў са сваімі сябрамі, каб пазнаёміцца са зместам выдання. Вядома ж, атрымаў падарунак. Настаўнікі і бацькі, якія прыйшлі па дзяцей у школу, гарталі газету «Звязда». Тут жа можна было і аформіць падпіску.

— Для рэдакцый гэта добры шанц пазнаёміць са сваім выданнем, а для падпісчыкаў яшчэ і атрымаць падарунак, — зазначыла начальнік аб'яднанага цэха паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Святлана Грыб. — Гродзенцы пачынаюць прывыкаць да такіх мерапрыемстваў, хоць гэта і новая форма: мы пачалі практыкаваць яе ў мінулым годзе. Папярэднія фестывалі праходзілі на адкрытых пляцоўках ў цэнтры горада. Зараз мы з-за нестабільнага надвор'я размясціліся ў школе, якая знаходзіцца ў новым мікрараёне. Паступова будзем даходзіць і да іншых куткоў горада. Наш філіял знаёміць наведвальнікаў з новымі паслугамі аддзяленняў сувязі, мы прапануем падпісаць віншавальную паштоўку прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, аформіціць дабрачынную падпіску для дзяцей-сірот, набыць сувенірную прадукцыю, а таксама сертыфікат на любое выданне.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.