Вы тут

Экс-начальнік Гродзенскай газанапаўняльнай станцыі асуджаны на 8 год


Да 8 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыі маёмасці асуджаны былы начальнік Гродзенскай газанапаўняльнай станцыі вытворчага ўпраўлення “Гроднагаз”


Як паведаміла прадстаўнік МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева, былы кіраўнік станцыі ўступіў у злачынную змову з прадстаўнікамі дзвюх сталічных камерцыйных структур. За сакрыцце страт вуглевадароднага звадкавага газу ён атрымліваў ад камерсантаў на працягу 2015-2016 гадоў хабар. Меў прыбытак і за работы, якія не прадугледжаны дагаворам і датычаць сканіравання, капіравання, адпраўкі дакументаў у інтарэсах камерцыйных структур.

Агульная сума хабару склала 12 тысяч долараў.

Акрамя гэтага, у мінулым годзе, падчас інвентарызацыі таварна- матэрыяльных каштоўнасцяў на Гродзенскай газанапаўняльнай станцыі былі выяўлены лішкі вуглевадародных звадкаваных газаў, аб’ёмам 47 тон на агульную суму 19 тысяч рублёў, што прадухіліла нанясенне страты дзяржаўнаму прадпрыемству.

 3 красавіка суд Кастрычніцкага раёна Гродна за атрыманне хабару ў асоба буйным памеры прызначыў былому начальніку станцыі  8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ў заканадаўчым парадку.

Маргрыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.