Такім чынам ён зменшыўшыся з пачатку года на 278,8 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,7 %, паведамілі спецыялісты Міністэрства фінансаў.
Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года склала 1 млрд 64,8 млн долараў, з якіх 800 млн долараў — еўрааблігацыі, 175,3 млн долараў — банкам КНР, 82,2 млн долараў — ураду Расіі, 7,3 млн долараў — міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця.
Эксперты Мінфіна паведамляюць, што ўвесь дзяржаўны доўг Беларусі на пачатак сакавіка склаў 41,4 млрд рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам года на 791,5 млн рублёў, або на 1,9 %. Унутраны дзяржаўны доўг на гэтую дату склаў 9,2 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 70,9 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,8 %.
За студзень—люты размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 63,3 млн долараў. Разам з тым, пагашана валютных дзяржаўных аблігацый для гэтых асоб на суму, эквівалентную 51,8 млн долараў.
Сяргей КУРКАЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.