Вы тут

У Крупскім раёне ліквідавалі парушэнне рэжыму ўтрымання заказніка


У Крупскім раёне ліквідавалі парушэнне рэжыму ўтрымання заказніка «Сялява».


Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры правядзенні палявых мерапрыемстваў у Крупскім раёне на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сялява» было выяўлена парушэнне рэжыму яго аховы і выкарыстання — тут размяшчаліся адходы.

Па факце парушэння заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута як службовая асоба Крупскага раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жылцеплабуд», так і само прадпрыемства — на суму 6296,5 рубля.

На сённяшні дзень адходы з тэрыторыі заказніка прыбраны, выкананы работы па рэкультывацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Смецце ў... заказніку

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.