Вы тут

Кароль Свазіленда змяніў назву краіны


Апошні абсалютны манарх у Афрыцы, кароль Свазіленда Мсваці III пераназваў сваю дзяржаву ў Каралеўства Эсваціні, піша lenta.ru.


Фота: nv.ua

У перакладзе з мовы сваці новая назва азначае "зямля свазі".

Пра сваё рашэнне кароль абвясціў падчас святочнай цырымоніі ў гонар 50-годдзя незалежнасці народа свазі і 50-годдзя самога Мсваці III. Ён заявіў, што адной з прычын перайменавання была блытаніна ў назвах: "Куды б мы не ездзілі, людзі называюць нас Швейцарыяй" (Swaziland - Switzerland).

Эсваціні знаходзіцца на поўдні Афрыкі паміж ПАР і Мазамбікам. Каралеўства здабыла незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1968 годзе. Насельніцтва складае прыкладна 1,35 мільёна чалавек, аднак гэтая лічба можа быць недакладнай - у краіне больш за чвэрць дарослых жыхароў (26,1%) заражаны вірусам імунадэфіцыту.

У 2013 годзе паведамлялася, што Мсваці III абраў для сябе чарговую нявесту. Паводле інфармацыі Independent Online, 18-гадовая фіналістка конкурсу прыгажосці Сіндзісва Дламіні стала 15-й жонкай караля.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.