Вы тут

Вашчанка на суботніку працаваў на малой радзіме ў Гарадоцкім раёне


Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка на рэспубліканскім суботніку працаваў на сваёй малой радзіме ў Гарадоцкім раёне, паведамілі ў МНС.


Кіраўнік ведамства прыводзіў у парадак тэрыторыю мясцовага Дома культуры ў населеным пункце Бычыха. Затым прадстаўнікі мясцовых органаў улады і МНС накіраваліся ў Бычыхінскую сярэднюю школу, якую Уладзімір Вашчанка не забывае падчас сваіх наведванняў і аказвае дапамогу. Тут сёння афармлялі клумбы, рамантавалі абсталяванне на стадыёне.

Завяршылася працоўная акцыя ўручэннем карысных падарункаў для школы і прысмакаў для вучняў 1-4 класаў.

Акрамя таго, традыцыйна ў рамках абласнога і рэспубліканскага суботніка ратавальнікі Віцебшчыны аказваюць дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі абласному рэабілітацыйнаму дому дзіцяці.

Работнікі цэнтральнага апарата міністэрства працавалі на аэрадроме Ліпкі, дзе ў бліжэйшы час адбудзецца адкрыццё чэмпіянату свету па верталётным спорце. "Кожны выратавальнік лічыць сваім абавязкам прыняць удзел у суботніку, дапамагчы ў навядзенні парадку і ўнесці свой уклад у гэтую важную справу", - адзначылі ў ведамстве.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.