Вы тут

Асаблівасці маючага адбыцца Паслання Прэзідэнта беларускаму народу


Плануецца, што маючае адбыцца Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу будзе мець пэўныя адметныя асаблівасці. Аб гэтым расказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.


"Гэта будзе своеасаблівая квінтэсенцыя і актуалізацыя задач і тэм, якія на працягу мінулага года абмяркоўваліся ў час маштабных і знакавых мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта. Многае ўжо ажыццяўляецца, ідзе практычная рэалізацыя. Цяпер галоўнае - акрэсліць кола глабальных задач на перспектыву з улікам прынятых ужо рашэнняў і канкрэтных даручэнняў", - сказала яна.

Наталля Эйсмант прывяла ў якасці прыкладу пытанні, што абмяркоўваліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, у сферы сельскай гаспадаркі, ЖКГ, цэнаўтварэння, работы рэальнага сектара эканомікі, пашырэння экспарту, спорту, сацыяльнай і маладзёжнай палітыкі, а таксама прынятыя ўжо рашэнні ў частцы лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу і заахвочвання дзелавой ініцыятывы грамадзян, развіцця лічбавай эканомікі, навукі і адукацыі. "Мерапрыемстваў, сапраўды, праведзена шмат. Толькі з пачатку года і толькі ў час публічных мерапрыемстваў эканамічную тэматыку закранулі каля паўсотні разоў. І галоўнае - па кожнай з тэм размова адбылася вельмі канкрэтнай і рэзультатыўнай", - адзначыла прэс-сакратар.

Што датычыцца тэматычнага напаўнення Паслання, яно будзе ўключаць усе актуальныя пытанні, якія датычацца жыцця беларускага грамадства ў цэлым і кожнага грамадзяніна асобна.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.