Вы тут

У Мінску выяўлены выпадак адзёру ў дзіцяці


У Мінску лабараторна пацверджаны адзін выпадак адзёру ў дзіцяці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Фота: vsluh.ru

Дзіця не было прышчэплена супраць адзёру, так як бацькі адмовіліся ад вакцынацыі. Устаноўлена, што заражэнне адбылося за межамі краіны падчас турыстычнай паездкі ў Егіпет і Украіну. У сувязі з рэгістрацыяй выпадку адзёру праводзіцца поўны комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Па звестках Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, у Еўропе працягваецца ўспышка адзёру. На 16 красавіка зарэгістравана больш за 15 тыс. выпадкаў захворвання. Аб найбольшай колькасці выпадкаў адзёру паведамляецца ў Сербіі, Грэцыі, Румыніі, Францыі і Італіі. Адна з самых буйных успышак адзёру працягваецца ва Украіне.

Больш за 80% захварэлых не былі раней прышчэплены супраць адзёру, што абумовіла распаўсюджванне інфекцыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Асноўнай прычынай нізкага ўзроўню вакцынацыі супраць адзёру ў асобных краінах Еўропы стаў рост колькасці адмоў ад прышчэпак, які пачаўся з 2010 года. Органы аховы здароўя еўрапейскіх краін працягваюць правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацыю насельніцтва супраць адзёру.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе грамадзянам улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак і нагадвае пра важнасць прафілактычных прышчэпак супраць адзёру.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.