Вы тут

Маштабны праект да Года малой радзімы стартаваў у БДУ


У яго будуць уцягнутыя ўсе структуры і факультэты ўніверсітэта з улікам іх спецыфікі. 


Напрыклад, будучыя гісторыкі будуць працаваць над стварэннем аўтарскіх турыстычных маршрутаў па сваіх родных мясцінах, а філолагі падрыхтуюць на аснове сабранага  фальклорнага матэрыялу электроннае выданне “фальклор маёй малой Радзімы”. Экалагічную акцыю правядуць будучыя хімікі. У перыяд канікул яны сумесна са школьнікамі зоймуцца акультурваннем рэгіёнаў, іх уборкай і азеляненнем. У рамках Года малой радзімы студэнты будуць рэалізоўваць уласныя практыка-арыентаваныя, адукацыйныя і творчыя ідэі.

Галоўным мерапрыемствам стане выстаўка, прысвечаная супрацоўнікам БДУ —  выбітным дзеячам навукі і адукацыі, выхадцам з розных рэгіёнаў Беларусі. Яе наведвальнікам прадставяць разнастайнасць навукова-педагагічнай і даследчай дзейнасці выкладчыкаў і навукоўцаў вядучай ВНУ краіны. Выстаўка пройдзе напрыканцы бягучага года.

Усяго на працягу каляндарнага года на пляцоўках БДУ запланавана правесці больш як 30 выставак, конкурсаў, канферэнцый, круглых сталоў, прэзентацый і іншых мерарпыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы .

Ініцыятарам і каардынатарам праекта выступіла першасная арганізацыя БДУ  Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.