Вы тут

У Мінску затрымалі серыйнага кватэрнага злодзея з 22 айфонамі


У сталіцы затрымалі серыйнага злодзея, які вынес з абрабаванай кватэры 22 айфоны. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.


37-гадовага мужчыну затрымалі на працы на аўтамыйцы пасля крадзяжу з кватэры па Налібоцкай. Там ён скраў 22 айфоны і чатыры планшэты. Адзін тэлефон ён узяў сабе, адзін даў сваёй сяброўцы, а астатнія схаваў у яе ў машыне.

А вось у яго машыне міліцыянеры знайшлі прыстасаванні для ўскрыцця замкоў і дзвярэй, а таксама стрыжань замка з апошняга крадзяжу.

Устаноўлена, што мужчына датычны да здзяйснення серыі аналагічных крадзяжоў на тэрыторыі Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў сталіцы цягам двух гадоў.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.