Вы тут

Творчы вечар кінарэжысёра Галіны Адамовіч пройдзе 18 мая ў Маскве


Паказ беларускіх дакументальных фільмаў пройдзе 18 мая ў Маскве. Як паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", у Маскоўскім Доме кіно адбудзецца творчы вечар вядомага беларускага кінарэжысёра Галіны Адамовіч і паказ трох яе карцін.


Фота: pravoslavie.ru

Будуць паказаны дакумэнтальныя фільмы "Завядзёнка", "Мужчынская справа", а таксама фільм, зроблены на відэастудыі Свята-Лісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, - "Манашка". Ва ўсіх гэтых стужак выдатны фестывальны лёс - яны адзначаны прызамі і ўзнагародамі вядучых расійскіх і еўрапейскіх кінафорумаў. Фільм "Завядзёнка" атрымаў узнагароды 11 кінафестываляў, у тым ліку Гран-пры МКФ "Залаты Віцязь" у Расіі, Гран-пры кінафестываляў у Італіі, Іране, Польшчы, Арменіі, Малдове, Беларусі. Галоўныя прызы на 12 міжнародных кінафестывалях атрымаў фільм "Манашка".

Вядучы кінарэжысёр студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Галіна Адамовіч - непаўторны майстар дакументальнага кіно са сваім творчым почыркам, стылістыкай, глыбокім пранікненнем у псіхалагічны свет герояў.

Разам з Галінай Адамовіч на сустрэчу ў Маскву адправіцца вядомы ў праваслаўных колах рэгент і кампазітар Юліянія (Дзянісава).

Творчы вечар і паказ беларускага дакументальнага кіно арганізаваў Саюз кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.