Вы тут

Давыд Гарадзенскі вярнуўся ў Гродна


Помнік адной са знакавых гістарычных фігур краіны быў у чацвер устаноўлены на скрыжаванні гродзенскіх вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага побач са Старым і Новым замкамі. Вышыня помніка з пастаментам — каля 4 метраў. Яго ўстаноўку прымеркавалі да XІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў горадзе над Нёманам 1—2 чэрвеня. Менавіта ў першы дзень фестывалю запланавана ўрачыстае адкрыццё помніка: тут з удзелам сярэднявечных рыцараў чакаецца тэатралізаваны паказ.


Вырабіў помнік з суцэльнага кавалка граніту сталічны скульптар Сяргей Аганаў. Ён стаў пераможцам конкурсу эскізных праектаў, які праводзіўся ў пачатку 2017 года. Заказчык — Гродзенская дыяцэзія БПЦ, усе выдаткі ўзяў на сябе мецэнат.

Давыд Гарадзенскі (каля 1283—1326) — кашталян гарадзенскі, военачальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Ён праславіўся як мужны абаронца Гродна. Па адной з легенд, ён пахаваны каля сцен Каложскай царквы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.