Вы тут

Памёр пацярпелы ад выбуху ў вёсцы Каралёў Стан


Адзін з пацярпелых падчас выбуху ў адміністрацыйна-вытворчым будынку ў вёсцы Каралёў Стан пад Мінскам у канцы мінулага тыдня быў пераведзены з апёкавай рэанімацыі гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі сталіцы ў аддзяленне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Другі пацярпелы заставаўся ў рэанімацыі. І вось стала вядома, што ён памёр... Трэці пацярпелы, які атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, цяпер праходзіць лячэнне стацыянарна. Пацыент, які паступіў у бальніцу з траўмай лёгкай ступені, знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Падчас выбуху ў будынку па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2,4 тысячы квадратных метраў з наступным гарэннем пацярпелі чатыры чалавекі. Здарэнне адбылося ранкам 22 мая.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.