Вы тут

Тайканаўты выжылі ў пустыні


Кітайскія касманаўты завяршылі трэніроўкі па выжыванні.


Пятнаццаць кітайскіх касманаўтаў завяршылі трэніроўкі па выжыванні ў пустыні Бадан-Джарэнг непадалёк ад касмадрома Цзюцюань (Паўночна-Заходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Праграма трэніровак, арганізаваных Кітайскім цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў, прадугледжвала падрыхтоўку касманаўтаў да выжывання ў пустыннай мясцовасці, калі спускаемая капсула адхіляtцца ад зоны прызямлення. 

Касманаўты перад адпраўкай у космас павінны ў рамках тэхнічнай падрыхтоўкі навучыцца выжываць у розных умовах. Трэніроўкі па выжыванні ў дзікай прыродзе з'яўляюцца важнай часткай падрыхтоўкі касманаўтаў ва ўсіх сусветных касмічных агенцтвах. Кандыдатаў на ўдзел у касмічных місіях пакідаюць у моры, пустынях, джунглях ці на ледавіках. 

Дадзеная праграма стала апошняй імпрэзай кітайскіх касманаўтаў па трэніроўцы выжывання пасля таго, як у жніўні 2017 года яны разам з двума еўрапейскімі касманаўтамі адпрацоўвалі выжыванне на моры ў акваторыі ля ўзбярэжжа горада Яньтай правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай). У рамках апошняй трэніровачнай праграмы апранутыя ў скафандры касманаўты імітавалі сцэнарый аварыйнай пасадкі, у якім ад іх патрабавалася самастойна пакінуць капсулу, далажыць аб сваім месцазнаходжанні і выжыць у пустыні да прыбыцця ратавальнікаў на працягу 48 гадзін. 

Кітайскія касманаўты таксама адпрацавалі аварыйны выхад на стартавай пляцоўцы касмадрома Цзюцюань, з якога Кітай ажыццяўляў запуск ўсіх сваіх пілатуемых касмічных караблёў. Дадзеныя трэніровачныя праграмы з'яўляюцца часткай комплекснай падрыхтоўкі касманаўтаў для кітайскай касмічнай станцыі. 

Як вядома, Кітай плануе пачаць зборку сваёй касмічнай станцыі ў 2020 годзе. Згодна з планамі, на поўную моц станцыя запрацуе каля 2022-га.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.