Вы тут

Не трэба свістаць!


У Францыі прынялі закон, згодна з якім тых, хто выяўляе непажаданую ўвагу да процілеглага полу, будуць караць штрафам да 750 еўра. Ён скіраваны на тое, каб жанчыны адчувалі сябе ў бяспецы. («— Давай проста пасядзім, пап'ем гарбаткі. — Хачу сказаць, што маньяк вы так сабе».) Штрафам будуць «выхоўваць» прадстаўнікоў любога полу, хто дазволіць сабе свістаць услед, адпускаць каментарыі з сексуальным падтэкстам ці сексуальна дамагацца. Усё як быццам бы правільна, так? Толькі чаму крытыкі новага закона палічылі, што гэта пакладзе канец так званай французскай рамантыцы? («Калі не рамантызаваць казку пра Папялушку, дык гэта гісторыя пра тое, як правінцыялка ўзяла напракат дарагія шмоткі і арандавала карэту, каб склеіць мясцовага мажора».) Зразумела, што прывід Харві Вайнштэйна дагэтуль блукае па планеце. І калі ён сам добраахвотна з'явіўся ў паліцыю і чакае абвінавачвання, якое можа пакінуць яго на наступныя 25 гадоў за кратамі, дык студыі Брэда Піта збіраюцца здымаць фільм пра скандал з апальным прадзюсарам. Магчыма, таму, што не ўсё так адназначна? («Да ведама. Бабы сварацца толькі з тымі, з кім хочуць потым мірыцца. Астатніх яны ігнораць».) Ды і Катрын Дэнёў раней разам з іншымі знакамітымі францужанкамі выказвалася прыкладна ў такім жа ключы.


Міністр па пытаннях гендарнай роўнасці Францыі паспрабавала заспакоіць грамадскасць, маўляў, закон не закліканы пазбавіць грамадзян магчымасці фліртаваць і «забіць вобраз французскага палюбоўніка». Ён толькі дае магчымасць жанчынам або спакойна пагаджацца, або адхіляць заляцанні. («Адносіны паміж хлопцам і дзяўчынай не лічацца сур'ёзнымі, пакуль яны не пераймянуюць адно аднаго ў якіх-небудзь жывёл».) І зноў жа быццам усё правільна... Калі б не адно «але». («Як робяць жанчыны? «Усё! Не тэлефануй мне больш!» І — сядзяць, чакаюць!») Вы лічыце, што кожны мужчына адразу адчуе гэтую тонкую грань паміж какецтвам і адмовай? Большасць хутчэй прысвісне ад здзіўлення і... Глядзі пачатак нататак. («— Ты магла б і прабачэння папрасіць! — Увогуле, гэта ты павінен перада мной прабачацца! — Ну, добра. Прабач, што ты мяне ўкусіла».)

І не трэба смяяцца з гэтай нагоды. Шведскі парламент прыняў закон, які абавяжа грамадзян папярэдне атрымліваць згоду на секс. З мэтай змяніць характар пераследу сексуальных злачынстваў у краіне трэба будзе яўна вербальна пацвярджаць яе, гэтую самую згоду.

(«— А давай без прэзерватыва? — Што, проста ваду выліваць праз акно?») Або фізічна. Гэта як, рукой махнуць? («На першым спатканні трэба праяўляць сябе з самага лепшага боку, таму Зінаіда ўзяла з сабой тэрмас з баршчом».) Такім чынам Швецыя плануе стаць дзясятай краінай у Еўропе, якая прызнае секс без згоды згвалтаваннем. («— Як думаеш, калі з прэзерватывам, гэта ж не здрада, так? — Ага, а калі з глушыцелем, дык не забойства».) Пачынаючы з 1 ліпеня, калі закон уступіць у сілу, абвінаваўцам будзе дастаткова даказаць, што відавочнай згоды не было атрымана. Па папярэднім законе пракуроры абавязаныя былі знайсці прыкметы ўжывання гвалту, прымусу да сексу. («— У нас з ім выдатны секс, моцнае сяброўства, процьма рамантыкі і па гараскопу супадаем. — А «лайкі» ставіць? — ...Ты маеш рацыю, каго я падманваю...»)

Дык а як жа тая самая рамантыка, флірт? («Ды не бойся ты адносін. Калі ты бессардэчнае стварэнне, дык табе нават спадабаецца».) Памятаеце, як у Міхаіла Шуфуцінскага, што спяваў пра ноч, як у тысячы раманаў, мігценне зорак і... «Давайце, Люся, патанцуем, пагаворым пра што-небудзь, як часта, Люся, у жыцці мы рызыкуем, дык чаго ж яшчэ раз не рызыкнуць...» Вось гэта нашы людзі, пагадзіцеся! Жывыя, са сваімі эмоцыямі, «чарцянятамі» ў вачах і «тараканамі» ў галаве. («Учора муж, з'еўшы бульбачку з курачкай, салату, запіўшы яблычным кампотам з блінчыкамі, выдаў: «— Нават калі ты сыдзеш ад мяне да іншага, я ўсё роўна буду прыходзіць да вас вячэраць!»)

Таму як без інтрыгі, без прыгожых слоў? Прыгадайце фільм «Выбух з мінулага»: «— Прывітанне. — Ну прывітанне. — Ці не маглі б вы мне дапамагчы? Я згубіў недзе свой ордэн доблесці, вы яго не бачылі? — Гэта клёвы заход!» Без усяго гэтага мы ператворымся ў бяздушных робатаў. І як атрымаем тую самую згоду, калі нават увагу процілеглага полу прыцягнуць не зможам? Усё з таго ж фільма: «— А што ёй сказаць? — Скажы што-небудзь нечаканае. — Што-небудзь смешнае. — Змані, калі трэба... — Зманіць? — О, так! Хлусня можа быць найлепшай прыладай знаёмства».

Маніць, вядома, неабавязкова. А вось здзівіць, прыдумаць нешта — самае тое. Як, напрыклад, гэта нядаўна зрабіў хлопец з Гомеля, які шышкамі выклаў велізарны партрэт дзяўчыны, якая яму спадабалася. Гаварыць жа на мове заляцанняў можна неабавязкова словамі. І можа тая гамяльчанка ў адказ прысвіснула ад гэтага ўчынку? («Калі дзяўчына гаворыць вам: «Ідзі, знайдзі іншую, лепшую за мяне!» — гэта значыць, што вы павінны адказаць: «Мне ніхто не патрэбны, акрамя цябе!» А не ўцякаць з крыкам «ура!!!») Так што свіст — ён розны бывае.

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.