Вы тут

Турнікеты бескантактавай аплаты з'явяцца на ўсіх станцыях метро


Ужо цяпер турнікеты з бескантактавай аплатай прадстаўлены ў вестыбюлях станцый метро «Плошча Леніна», «Каменная Горка» і «Плошча Якуба Коласа». Па даных БПС-Ашчадбанка, імі ўжо скарысталася больш за 50 тысяч пасажыраў. Мяркуецца, што ў чэрвені такая магчымасць будзе рэалізавана на ўсіх станцыях сталічнай падземкі.


Разлічвацца за праезд без жэтонаў і праязных зараз могуць уладальнікі картак Vіsа рауWаvе і MаstеrСаrd РауРаss. Неўзабаве БПС-Ашчадбанк забяспечыць такую магчымасць трымальнікам бескантактавых картак нацыянальнай плацежнай сістэмы.

Для аплаты праезду трэба прыкласці картку да валідатара на паверхні турнікета. З «пластыку» аўтаматычна спішацца 65 капеек, што раўназначна кошту жэтона, пасля чаго можна свабодна ісці на платформу. Аплата займае ўсяго 0,3 секунды.

Праект рэалізуецца банкам разам з Мінскім метрапалітэнам, плацежнымі сістэмамі Vіsа і MаstеrСаrd і кампаніяй ІBА Grоuр.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: У метро — па картках

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.