Вы тут

Кнігу беларускіх загадак прэзентуюць у Мінску


У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 15 чэрвеня прэзентуюць кнігу загадак "Бегла ліска каля лесу блізка..." і кнігу "Цвета и легенды родных просторов", паведамілі ў прэс-службе НАН.


Кніга загадак "Бегла ліска каля лесу блізка..." з'яўляецца чарговым выданнем серыі "з народнапаэтычнай спадчыны", пачаткам якой былі "Прымаўкі ды прыказкі - мудрай мовы прывязкі" (2017). "Захавалася і пераемнасць у афармленні кнігі: кожны тэкст мае пераклад на іншыя мовы (у тым ліку кітайскую і англійскую), а метафарычныя вобразы - маляўнічае візуальнае ўвасабленне. Аднак з'явіліся і новыя адметныя асаблівасці. Так, акрамя беларускіх загадак у зборнік уключаны іх аналагі ў рускім, украінскім і польскім фальклоры", - адзначылі ў прэс-службе.

Кніга акадэміка НАН Аляксандра Лакоткі "Цвета и легенды родных просторов" - вынік шматгадовай творчай працы. У яе ўвайшло каля 200 твораў акварэльнага жывапісу і графікі, якія адлюстроўваюць прыродны каларыт рэгіёнаў і лакальных раёнаў Беларусі, маляўнічыя рысы вёсак, пасёлкаў, гарадоў, помнікаў архітэктуры. "Прысутнічае і новая аўтарская навуковая інтэрпрэтацыя так званага духу месца, інакш кажучы асяроддзя, яго прыродных і рукатворных аб'ектаў, што адлюстравана ў аналітычных тэкстах. Ідэя аб мностве прастор (міфалагічнай, філасофскай, жылой) раскрывае творчую, паэтычную сутнасць духоўных уяўленняў народа аб прыродзе і асяроддзі бытнасці", - дадалі ў прэс-службе.

Кнігі выйшлі ў выдавецтве "Беларуская навука". Яны прысвечаны Году малой радзімы.

Прэзентацыя пачнецца ў 15.00. Падрыхтавана выстаўка выданняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечаных беларускай этнаграфіі і фалькларыстыцы, вуснай народнай творчасці, гісторыі вывучэння беларускіх казак, прыказак, прымавак, легенд, міфаў, абрадавых песень і г.д. Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны дзейнасці вядомага вучонага, даследчыка культуры і побыту беларускага народа, гісторыка-культурных ландшафтаў, архітэктуры Беларусі, акадэміка НАН Аляксандра Лакоткі.

Арганізатары мерапрыемства - Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.