Вы тут

Топ-3 цікавых навін замежжа пра грошы


Багацце ў хламе

Грамадзянка Вялікабрытаніі збіралася выкінуць скрынку са старымі манетамі, якая захоўвалася на гарышчы, але ў апошні момант вырашыла здаць іх ацэншчыку, які выявіў, што адна з іх каштуе 100 тысяч фунтаў, паведамляе Dаіlу Mаіl.

69-гадовая жанчына з горада Кінгстан-апан-Хал у рэгіёне Ёркшыр і Хамбер, якая папрасіла не раскрываць сваё імя, атрымала ў спадчыну рэдкую манету ад дзеда. Спачатку яна хацела выкінуць яе, але пасля ўгавораў унукаў вырашыла ацаніць яе кошт на сайце па продажы антыкварыяту разам з іншымі знаходкамі, якія палічыла дарагімі. Эксперты растлумачылі ёй, што манета адчаканеная ў 1644 годзе пры кіраванні Карла І і, паколькі яна захавалася ў вельмі добрым стане, яе можна выставіць на аўкцыён. Выручка за манету можа скласці больш за 100 тысяч. Энтані Чарман, галоўны ацэншчык сайта, адзначыў, што астатнія рэчы каштавалі не болей за 150 фунтаў. Брытанка збіраецца патраціць грошы на круіз, а таксама дапамагчы цяжарнай унучцы з іпатэкай.


Па выйгрыш у масцы

На Ямайцы жанчына, якая выйграла ў латарэю 180 мільёнаў ямайскіх долараў, з'явілася на прэс-канферэнцыю ў масцы, паведамляе Jаmаіса Оbsеrvеr.

Такім спосабам яна спрабуе захаваць сваю ананімнасць. Па сцверджанні кампаніі, якая арганізавала латарэю, маску выбралі пры дапамозе галасавання ў інтэрнэце. «Такі твар робіш, калі становішся #суперміліянерам», — пракаментавала кампанія ў сацсетках. Жанчына жыве і працуе ў ямайскім прыходзе Сент-Джэймс, у яе ёсць дзеці.  Нягледзячы на багацце, якое на яе звалілася, пераможца працягне працаваць на ранейшым месцы. Жанчына збіраецца расплаціцца з пазыкамі, з'ездзіць у круіз па Карыбах, а астатнія грошы інвеставаць.


100 тысяч за макарону ў твар

Амерыканцы прысудзілі кампенсацыю ў 100 тысяч долараў за тое, што ёй у твар кінулі талерку макароны з вострым соусам, паведамляе Nеw Yоrk Роst.

Інцыдэнт адбыўся ў адным з рэстаранаў горада Оквіл у штаце Канектыкут. Наведвальнік Джэймс Суіні пасварыўся з іншым госцем установы і шпурнуў у яго талерку з пастай. Аднак ён прамахнуўся, і страва трапіла ў Канстанс Коўлмі. Востры соус апёк ёй вочы, з-за чаго яна ўпала і стукнулася галавой. Суіні прызнаў у судзе, што сапраўды кінуў талерку, але адмаўляў, што нанёс Коўлмі якія-небудзь пашкоджанні. Прысяжныя прысудзілі жанчыне кампенсацыю ў памеры 100 тысяч долараў і вырашылі зняць абвінавачанні з мужчыны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.