Вы тут

15 чэрвеня ў краіне распачалася ўступная кампанія ў прафтэхустановы


15 чэрвеня ў краіне распачалася ўступная кампанія ў прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы.


У 2018 годзе прыём ажыццяўляюць 134 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш чым 250 прафесіях. Акрамя таго, навучыцца рабочым прафесіям можна ў 48 установах адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

На гэты ўзровень адукацыі плануецца прыняць 31 тысячу чалавек, што на 1,3 тысячы больш у параўнанні з фактам прыёму 2017 года, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту — 30,8 тысячы чалавек.

Каб гнутка рэагаваць на зменлівыя патрэбы рэгіянальных рынкаў працы, штогод удасканальваецца структура падрыхтоўкі. У 2018 годзе плануецца спыніць (прыпыніць) прыём па 168 незапатрабаваных прафесіях і адкрыць падрыхтоўку па 193 новых для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіях. Таксама плануецца пачаць падрыхтоўку па дзвюх новых прафесіях: аператар працэсу перапрацоўкі збожжа і мантажнік каркасна-абшывачных канструкцый сухога будаўніцтва.

Прыём дакументаў на дзённую форму навучання будзе весціся да 20 жніўня. Калі да канца гэтага тэрміну не ўсе планавыя месцы будуць запоўненыя, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года. На завочную форму атрымання адукацыі дакументы будуць прымацца з 1 да 10 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.